?

Log in

No account? Create an account
СЛАВАМІР  АДАМОВІЧ
12 March 2017 @ 01:32 pm
Юрий Волчёк з Ihar Lapo і яшчэ 5.
10 Сакавік а 1:44 ·
ЦУГЦВАНГ
Читаю новостные ленты, мнения, которые преисполнены эйфории, в части приостановления требований Декрета №3, радости победы, которая после Куропат является уже второй на непродолжительном отрезке времени. Я также прослушал сегодня по ТВ арию весеннего обострения, увидел постановочный спектакль на всю страну и у меня сложилось устойчивое впечатление, что на фоне роста протестных настроений граждан страны, режим лишь решил приспустить пар, заморозить основные темы протестов, создать видимость отката от заявленных намерений и таким образом лишь сбить волну народного возмущения перед Днем Воли 25 марта, чтобы расколоть единство и уменьшить число активных протестующих и по итогу рассеять протестное давление, сублимировав его в начало дачного сезона, чтобы потом снова вернуться к политике государственного рэкета. Совершенно очевидно, что деньги в стране не появятся, в необходимом режиму объеме и главным "инвестором" режима по-прежнему будет оставаться беларуский народ, который власть попытается и далее обирать.
В этой ситуации мне видится необходимость учета 5-ти следующих условий:
1. Требования к власти не должны ограничиваться отменой преступного и антиконституционного Декрета №3 (таких Декретов и Указов множество), а должны ставить своей целью смену власти через свободные демократические выборы;
2. Заявить о готовности диалога с режимом, но только по одному вопросу - мирным условиям передачи власти;
3. Учитывая повышенное внимание и слежение за ситуацией в Беларуси со стороны иных стран, требовать законной процедуры передачи власти, во избежание создания формального повода для силового вмешательства со стороны России, в рамках имеющихся норм, прописанных в формате ОДКБ и КСОР;
4. В случае возникновения противостояния, не допустить третьих заинтересованных сторон в качестве посредника, дабы избежать возможных политических ловушек, что уже имело место в нашей новейшей истории и истории постсоветских стран;
5. Во исполнение указанных выше условий, озвучить публичное обращение к руководителям силового блока и провести с ними переговоры, ради сохранения мира и порядка в стране, призвать к соблюдению норм Конституции и воинских уставов.

Se oversettelse
 
 
 
СЛАВАМІР  АДАМОВІЧ
У 90х гадах мінулага стагодзьдзя ў Менску дзейнічала такое РНЕ,усё агітавала беларусаў за Рассасею.Кіраваў ім нехта Глеб Самойлаў,вядома ж расеец,панаехавшій... І вось знайшлі яго аднойчы пад дзьвярмі ўласнай кватэры з сьмяротнымі нажавымі,акалелага... так закончылася гісторыя РНЕ ў Беларусі... Я нагадваю гэта для таго,каб асабліва рэзвыя прыдуркі падумалі,ці варта яно таго,каб распальваць тут ,у шматпакутнай Беларусі, вогнішча вайны на ўзор расейска-ўкраінскай і потым,аднойчы,здохнуць дзесьці ў сталічным пад'езьдзе на Беларускіх нажах помсты?...


http://www.belaruspartisan.org/politic/370978/
 
 
СЛАВАМІР  АДАМОВІЧ
10 February 2017 @ 05:11 pm
Пытаньне наўпрост
http://www.kgb.by/ru/elect-obr-ru/
"Некалькі дзён назад у інтэрнэце зьявілася відэа,зробленае на пл.Незалежнасьці ў Мінску,зь якога я,як грамадзянін і патрыёт краіны пад назваю Беларусь(Рэспубліка Беларусь) даведаўся,што некаторыя мае суграмадзяне падтрымліваюць дзеяньні сепаратыстаў у Данбаскім рэгіёне,які зьяўляецца неад'емнай часткай суверэннай Украіны.Гэта сур'ёзна насьцярожыла мяне,і я падумаў, ці не зьяўляюцца дзеяньні грамадзянаў,якія зрабілі дадзенае відэа,дзеяньнямі,накіраванымі на падрыў дзяржаўнага ладу ў Беларусі і спробай распаліць у РБ нацыянальную варожасць,паставіць пад сумнеў само існаваньне Рэспублікі Беларусь як суверэннай,незалежнай і палітычна самастойнай дзяржавы?У сваіх сумневах і перасьцярогах я канчаткова пераканаўся,калі знайшоў і прагледзіў інтэрнэт-старонкі(акаўнты) персанажаў з відэа,электронныя адрасы якіх прыкладаю да свайго звароту ў сьледчыя органы КДБ Беларусі.Прашу даць прававую ацэнку дзеяньням грамадзянаў,паказаных у відэа,а таксама паведаміць мне на электронны і паштовы адрасы,ці бралі гэтыя людзі дазвол у Мінгарвыканкаме на правядзеньне свайго рэкламнага пікету і ці зьяўляецца публічная дэманстрацыя ў складзе групы з шасьці чалавек падтрымкі сепаратыстаў Данецкай вобласьці Ўкраіны прыватным меркаваньнем гэтай групы,якое ніяк не пагражае тэрытарыяльнай цэласьці Беларускай дзяржавы?
Славамір Адамовіч,грамадзянін Беларусі"
P.S.Запабягаючы розным кплівым пытаньням і каментарам з нагоды гэтага звароту,заўважу, што як суб'ект сучаснага літпрацэсу і бягучай палітыкі,я мысьлю ня толькі паэтычна,але і перш за ўсё палітычна, што дазваляе мне дзейнічаць тым ці іншым чынам. У дадзеным выпадку я палічыў магчымым зьвярнуцца з актуальным пытаньнем наўпрост да аднаго з інструментаў дзейнай у Беларусі ўлады,адказ на якое і будзе праверкай правільнасьці альбо наадварот,памылковасьці маёй палітычнай пазіцыі як грамадзяніна і патрыёта сваёй Краіны.
 
 
СЛАВАМІР  АДАМОВІЧ
20 January 2017 @ 05:20 pm
Наш Паўночна-Заходні Беларускі Край - некаранаваная Літва-Беларусь,самы праБеларускі рэгіён сучаснай РБ !..
Памятайма пра сваіх! Яны марылі пра незалежную Беларусь... Вечная ім нашая памяць!..





https://youtu.be/QxAZ_WzuUV0
 
 
 
СЛАВАМІР  АДАМОВІЧ
16 January 2017 @ 07:04 pm
Славамір Адамовіч
4 гадз. ·
Раманс
Ізноў цудоўны зімовы дзень.
Ціха навокал.Падае сьнег.
За рогам дому пухнаты цень
да плоту засьнежанага не дабег...
Паленцы сасновыя у агмяні
перастварае у попел агонь,
грэючы цэглу і камяні,
і тваю маладую далонь...
Ты выбачай,я так многа любіў...
Што засталося - табе на разбор...
Ды без каханьня кім бы я быў?
На халастых часта глохне матор...
Ты мне па ўзросьце унучка, і вось
што скажуць маці і бацька твае?
Ты ж ахвяруеш сваю маладосць
хоць і здаровай,ды сталай Літве...
Паабяцай мне - я верай жыву! -
паабяцай,што ня кінеш любіць
І Беларусь, і ВялікаЛітву,
і разам са мной будзеш іх бараніць...
Мар'іна Горка(ст.Пухавічы),14:50.
16.01.2017.
 
 
СЛАВАМІР  АДАМОВІЧ
14 January 2017 @ 09:04 pm