You are viewing [info]berserk5's journal

СЛАВАМІР  АДАМОВІЧ
28 May 2012 @ 01:49 pm






Хутка - 2-га ліпеня, Фэст у Будславе(Будзе,Будс(ц)лаўі).
Зьбіраю каманду раварыстаў. Аптымальны маршрут:электрычкай да Маладэчына, далей - на роварах праз Вялейку,Куранец,Княгінін, Крывічы.Канцовы пункт - Будслаў.
Запрашаю да ўдзелу рэкламадаўцаў. Маю ў запасе некалькі спальнікаў і намётаў. Прапануйце свае слоганы вандроўкі. Даведкі: Velcom 9176333, skype:slavamir45.



На вакзале ў Маладэчыне, красавік 2012,адкрыцьцё сезону
 
 
СЛАВАМІР  АДАМОВІЧ
28 May 2012 @ 11:23 am




11:20.
Дождж быў кароткі.... Як коітус у маладых...
 
 
СЛАВАМІР  АДАМОВІЧ
28 May 2012 @ 02:22 am
 Свабода слова ў нарвежскім i беларускім сегментах Інтэрнэту

Неверагодна, але пакінуць каментар у нарвежскай абласной газэце   an.no яшчэ больш складана,чым  у падрэжымнай  "Сов.Белоруссіі" - трэба зарэгістравацца на адмысловым сайце origo.no ,падаўшы нумар свайго мабільніка й электроннай пошты. Крыху вальней на радыё  "Свабода" - там патрабуюць толькі эмэйл.  Найбольш свабодныя правілы ў   "НН". Тут дастаткова толькі прайсьці спам-фільтр...

"Nyheter "Skal Norge representere Norge så er det kanskje på tide at vi får bort Russere, Afrikanere, Svensker og Iranere til å fremføre oss?", skriver kystpartipolitikeren Tove Ovesen på sin facebookprofil.

Si din mening: Går Ovesen for langt? Les mer

 Legg igjen en kommentar
 Du må ha koblet kontoen din til et mobilnummer for å delta. Samtaler har godt av at folk står frem med sitt virkelige navn. Ved hjelp av mobilnummeret ditt eller dine opplysninger i folkeregisteret kan vi vite at du er den du gir deg ut for å være. Det tar knapt et minutt, og er helt trygt.
 
 
СЛАВАМІР  АДАМОВІЧ
27 May 2012 @ 01:22 pm





Кажуць, нова-стары расейскі прэзідэнт ізноў зьбіраецца ў Беларусь...
І зноў 31-га мая. Гэтым разам у чацьвер - мой любімы дзень тыдня...


На российское посольство в Беларуси нападали трижды
"Наша ніва"
31 августа 2010, 11:05
На российское посольство в Минске нападали трижды. Каждый раз ночью. История атак.
Все инциденты происходили в ночь на первый или последний день месяца. Первые два нападения связывает то, что против российского посольства использовали российское оружие. Последние два случились незадолго до очередной президентской кампании.

1997
Первый инцидент случился в ночь на 1 апреля 1997 г. Тогда здание дипломатического представительства было обстреляно из автомата Калашникова. Следы от пуль были найдены не только на стенах посольства, но и соседнего жилого дома. Рядом с местом происшествия был найден брошенный автомат и несколько стреляных гильз. Никто не пострадал.

2001
Вторая атака произошла в ночь на 1 июня 2001 г. Тогда на территорию посольства в столице Беларуси неизвестными была брошена взрывчатка. Взрывом был поврежден забор, никто не пострадал. Инцидент случился за несколько часов до прибытия на минский саммит руководителей СНГ тогдашнего президента России Владимира Путина. Информационные агентства распространили информацию, что на территорию посольства бросили ручную гранату. Сотрудники дипломатического представительства в свою очередь заявили про использование двух взрывпакетов. Ответственность за взрыв позже взял на себя Славомир Адамович. Правда, он сделал это двусмысленно, и правоохранительные органы не приняли те заявления всерьез. По крайней мере, следствие не велось.

2010
В ночь на 31 августа 2010 г. неизвестные забросали территорию российского посольства бутылками с зажигательной смесью. В итоге сгорел служебный автомобиль. Никто из сотрудников посольства не пострадал.
Обращает на себя внимание тот факт, что инциденты 2001 и 2010 гг. произошли за несколько месяцев до проведения президентских выборов в Беларуси.
Стоит отметить, что первый инцидент с посольством России в Минске в 1997 г. положил начало целой серии происшествий чрезвычайного характера. 4 апреля в Минске на ул. Авакяна прогремел взрыв в подъезде жилого дома. 28 апреля взорвалась газокомпрессорная станция в Крупках, а 30 апреля — участок газопровода около Узды. 10 сентября того же года сработало взрывчатое приспособление в здании Советского и Минского районных судов. 6 октября в Могилеве в подъезде своего дома в итоге взрыва погиб руководитель Комитета госконтроля по Могилевской области Евгений Миколуцкий.
В связи со взрывами в суде и на газопроводе в прессе появилась информация про появление так называемой Белорусской освободительной армии, которая якобы взяла на себя ответственность за эти акты. В Беларуси началась работа над декретом "О терроризме".

 
 
СЛАВАМІР  АДАМОВІЧ






Сьвяткаваньне дня Канстытуцыі Нарвегіі адбываецца ў Каралеўстве ў два этапы.Спачатку
па вуліцах малых і вялікіх мястэчак  і гарадоў  Краіны праходзяць дзіцячыя сьвяточныя шэсьці, -
як правіла,раніцай,да абеду. Бліжэй да вечара па вуліцах маршыруюць дарослыя.


...


...

...
 
 
СЛАВАМІР  АДАМОВІЧ
27 May 2012 @ 12:53 am



Нарвежскія нафтавыя платформы...
...
 
...i нарвежская нафта, ужо канвертаваная ў нарвежскі хлеб, які з  нарвежскіх прыватных
пякарняў  трапляе адразу ў нарвежскія сьметніцы... 

 
 
СЛАВАМІР  АДАМОВІЧ
25 May 2012 @ 08:49 pm





"Правы рэванш"  палкоўніка Барадача

Палкоўнік спэцназу ў адстаўцы Ўладзімiр Барадач, які цяпер жыве ў Нямеччыне, выказаўся за стварэньне афіцэрамі і былымі супрацоўнікамі спэцслужбаў «пераходнага ўраду ў выгнаньні»:

"Пэрспэктывы ў рэжыму няма. Але трэба зрабіць пэўныя крокі, каб яго зрынуць. Мы прапануем стварыць структуру, непадкантрольную КДБ. Мы прапануем аб’яднаць усе дэміслы ў краіне і прад’явіць ультыматум Лукашэнку. Накачаць такую сілу, каб пасадзіць яго за стол перамоваў і назваць умовы безумоўнай капітуляцыі. І абраць уладу.
Мы зыходзім з рэальнай ацэнкі сытуацыі, праціўніка, хаўрусьніка нашага праціўніка. Разваліць рэжым можа толькі структураваная арганізаваная сіла. Сыстэмная сіла. І толькі зь сілай Лукашэнка сядзе за стол перамоваў і выканае ўмовы, прапанаваныя намі для безумоўнай капітуляцыі. Больш няма ніякіх варыянтаў вырашыць гэтае пытаньне ў Беларусі.
(...) Мы ствараем структуру, інструмэнт, які здольны процістаяць, які здольны вярнуць гістарычную рэліквію ў выглядзе БНР у найлепшы дзяржаўны музэй — у нашу рэспубліку. Мы хочам падняць сымбалі нашай гісторыі, бел-чырвона-белы сьцяг, і павесіць яго на ўсе ўстановы нашай краіны".


Ініцыятыва палкоўніка Барадача - гэта даўна чаканая канстатацыя таго факту, што па-добраму з ... "індывідамі" кшталту ТНП дамовіцца нельга ў прынцыпе. Я як асобна ўзяты грамадзянін Беларусі і паэт спрабаваў давесьці гэта яшчэ ў 1994-95 гадах у форме стварэньня парамілітарнай арганізацыі  "Правы рэванш". Пазьней гэтую маю спробу назавуць своеасаблівым перформансам - магчыма, каб неяк зьмікшыраваць маю так не характэрную для колішняй і сучаснай беларускай апазіцыйнай інтэлектуальна-палітычнай эліты радыкальнасьць і ваяўнічасьць. Нават той жа самы КГБ палічыць патрэбным зрабіць адмысловую заяву, у якой будзе запэўніваць грамадзянаў, што   "ПР" - прадукт фантазіі Адамовіча.... У любым выпадку тады мне не хапіла рашучасьці адкласьці пяро і поўнасьцю аддацца радыкальнаму чыну...
І вось цяпер патрэба рэваншу агучваецца ізноў. Што ж, лепш позна, чым ніколі. Гэта ці не апошняя наша надзея паўстаць, каб  "ня быць скотам".
Барадач сёньня - гэта наш пункт апоры, зь якім мы можам нарэшце вярнуць  сябе з галавы на ногі. Аднак Барадач - гэта ўсяго толькі рупар нашай надзеі, ён узяў на сябе сьмеласьць заявіць даволі простую ў сваёй відавочнасьці ідэю : альбо мы скруцім галаву кодле ўзурпатара ў бліжэйшы час, альбо прызнаем аксіяматычнасьць формулы, што надзеі больш няма і з краіны трэба валіць. Ніякіх іншых варыянтаў ужо не засталося, а любыя заявы штатных і няштатных  апазіцыянераў пра  "лібералізацыю рэжыму",  "негвалтоўнасьць супраціву" і да таго падобны вербальны блуд варта разглядаць як правакатыўныя. Тым, каго апаноўвае страх , парада адна - збочце, ня стойце на дарозе ў момант, калі пачнецца...
Як ужо сказана , Барадач сёньня - гэта толькі заява, агучка (озвучка) даўно насьпелага чыну. Аднак заява так і застанецца заявай бяз нас.  Толькі  м ы  можам напоўніць яе  зьместам і ўрэшце перамагчы. Як  бы трывіяльна гэта ні гучала...

 
 
 
 
СЛАВАМІР  АДАМОВІЧ
23 May 2012 @ 01:24 pm




http://my-hit.ru/film/13768/online

Стрыжка / Sisanje"
 Год: 2010.
Краіна: Сербія.
Рэжысёр: Стывэн Філіпавіч
Гісторыя маладога чалавека,вучня сярэдняй школы, які становіцца заўзятарам
футбольнага клубу "Раднік"...
Адным словам, Сербія пасьля Мілошавіча...
_______________________________________________________
"Забіць Біла",часткі 1 і 2
Жанр:баявік.
Краіна:ЗША.
Кінакампаніі:Super Cool ManChu, Miramax Films, A Band Apart.
Рэжысёр: Квенцін Таранціна.
Сцэнар: Квенцін Таранціна,Ума Турман.

http://my-hit.ru/film/2241/online
http://my-hit.ru/film/2239/online